Пра двухсэнсоўныя становішчы

Sep 26, 2014 21:11

У наступныя разы буду задумвацца перад тым, як дапамагаць людзям...
Вяртаючыся па "алімпійцы" дадому ў Мінск з камандыроўцы, другі раз спыніўся на запраўцы. Адразу пасля Баранавіч. Пачаставаў галодную машыну, пачаставаў страўнік неблагім хот-догам (дарэчы, прыгатаваным, а не разагрэтым, як звычайна), папляваўся на 1 канал за як заўсёды праўдзівую інфармацыю па Украіне і сеў у машыну піць каву. Тут, гляджу, выходзіць "галасаваць" дзяўчына. Ну, думаю, падпраўлю карму, мо, заадно паразмаўляю з кім-небудзь хоць, бо ў машыне ні магнітолы, ні радыё. Успомнілася яшчэ сваё шматлікае стаянне, калі даваў абяцанні, што буду заўсёды браць, калі будзе свая машына.
Пад'ехаў, значыцца. Адчыняе дзверы, пытаецца, ці давязу да "стаянкі". Некалькі кіламетраў па трасе. "Сядай", кажу, а сам думаю: "нагаварышся тут!" Дзяўчына з нейкімі сумкамі, сама па сабе гадоў 20 максімум, не надта каб і прыгожая. Так і праехалі ні слова не сказаўшы :) Хіба што дазволіў ёй не прысцёгвацца, а трымаць рэмень у руцэ. Спыняю машыну. Маральна падрыхтаваўся, наіўны, адмовіцца ад грошай калі што і сказаць "калі ласка", як тут, гэтая краля, "шпуляе" мне замест "дзякуй": "а ты, як так понимаю, услугами не пользуешься?". Я ад нечаканасці, напаўсмеючыся, выціснуў з сабе: "якімі?". А яна: "ну, услугами! Что не понятно? Ну, ладно". І тут я ёй паказваю правую руку з пярсцёнкам. А яна мне: "пф, и чё? ладно, пока". І пайшлі на сваю "стаянку".
Я добра так мацюкнуўся, выказаўшы ўсё, што я думаю пра сённяшніх дзяўчат і паехаў хутчэй дадому.
 

сэнс, дзяўчыны, норавы, назіранні

Previous post Next post
Up