Пра камандыроўкі

Sep 26, 2014 20:24

Некалькі назіранняў з сённяшняй камандыроўкі. Пабываў у Пінску і Драгічыне.
  • ніколі больш нікуды не паеду, калі перад тым добра не высплюся. сёння некалькі разоў ледзь не заснуў за стырном, а ў некалькіх выпадках ад дтз выратавала выпадковасць.
  • да Пінска лепш за ўсё дабірацца праз "алімпійку", інакш можна заблукаць. я дадумаўся паехаць сёння праз Ляхавічы.
  • гутарка пінчукоў прымушае мяне думаць, што гэты горад напаўукраінскі. хаця я дапускаю, што тое паляшуцкі дыялект.
  • у Пінску вельмі вузенькія вулкі і нізкая хуткасць рух. хаця ўсё лёгка знайсці. А вуліцу Іркуцка-Пінскай дывізіі называюць ІПД.
  • дарога Гомель-Брэст на адлегасці Лунінец-Пінск і Пінск-Іванава нагадвае дарогу часоў ІІ сусветнай. па сваёй "дзіравасці" яна лёгка можа паспрачацца з магілеўскімі трасамі.
  • у крамах "нізкіх коштаў" Пінска кошты вышэйшыя,чым на АЗС.
  • перад тым як дапамагчы чалавеку, трэба моцна задумацца пра наступствы. сёння трапіў у двухсэнсоўнае становішча.
  • за сёння праехаў больш, чым адлегласць ад Мінска да Масквы.
  • нешта занадта шмат сустрэў па дарозе забітых жывёл - як мінімум 2 лісы, 3 вожыкаў, без катоў таксама не абыйшлося..
  • пінскім праваслаўным святарам Бог у якасці службовага аўто прэзентаваў Volvo XC90.

выпадковасьці, назіранні, праца

Previous post Next post
Up