Кухмістр

May 12, 2014 12:41

Схадзілі па парадзе ў рэстаран "Кухмістр". Больш, напэўна, не пойдзем. Чыста маё ўражанне, якое, цалкам верагодна, можа адрознівацца ад ўражанняў іншых людзей.
Кошты атамныя (хачу верыць, што з-за "хакея"). Абслугоўванне ніякае (да маскалёў жа бегаюць кожную хвіліну). Ежа не надта добрая ("калдуняты", напрыклад, у вадзе і зліплыя). "Крамбамбуля" ўражвае толькі пахам гваздзікі. Атмасфера днём (калі няма музыкі) сумная і камерная. Беларускай мовы акрамя вонкавага афармлення не заўважана (афіцыянтка нават выступала ў якасці слоўніка, перакладаючы маю замову на беларускай мове на рускую).
Каб годна пад'есці і выпіць, калі ты не адзін, трэба браць з сабой як мінімум каля 500-700 тысяч.

Мінск, уражанні, ежа

Previous post Next post
Up