Чэмпіянат

May 12, 2014 10:14

Пасля гэтых трох дзён магу сказаць, што я рады, што мы прымаем Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. Хай нехта кажа пра "танцы на касцях", пра тое, што да нас прыехалі не мацнейшыя склады, пра "расійскае нашэсце", але гэта сапраўды свята. Я быў прыемна ўражаны колькасцю фанатаў і заўзятараў са Славакіі, Чэхіі і Швейцарыі. Яны пазітыўныя, вясёлыя і цікаўныя. Так, здаецца, да нас зусім не прыехалі амерыканцы і шведы, але астатніх хапае. Бачыў купку немцаў, канадцаў, французаў і італійцаў.
І хакей. Мы пабылі на трох матчах - Чэхія-Славакія, ЗША-Швейцарыя, Швецыя-Чэхія. І магу шчыра сказаць, што хакей быў моцны і цікавы. Нават і не вылучыш нейкі матч. Учора нам пашанцавала ўбачыць буліты. Высокія хуткасці, барацьба, прыгожыя камбінацыі. І Ягр. Толькі на яго аднаго варта было схадзіць.
Былі, канешне, і непрыемныя моманты кшталту атмасферы на матчы амерыканцаў, але пра гэта ўспамінаць не хочацца. Толькі, мабыць, хакей для мяне скончыўся. Кішэня не бяздонная, дый праца-праца-праца...

хакей, спорт

Previous post Next post
Up