May 12, 2014 09:52
Апошнія чатыры дні былі па-сапраўднаму цудоўнымі.
Да нас у госці прыехала вельмі прыемная і мілая дзяўчынка з Кіева, якая ніколі дагэтуль не была не тое што ў Мінску, але і ў Беларусі. Я звазіў яе ў Мір і Нясвіж, мы тры дні запар хадзілі на хакей (бо яна ледзь не фанат і вельмі марыла пра гэта), яна пазнаёмілася з Мінскам, адчула беларускі нацыянальны каларыт, паглядзела, як жывуць маладыя беларускія сем'і, памілавалася Леапольдам і, здаецца, сёння ранкам паехала дадому задаволеная. Хутка будуць фотаздымкі.
А я вяртаюся да звычайнага працоўнага рытму, да якога чамусьці так не хочацца вяртацца.
госьці,
прыемнае,
дні