Сябры, Вы мяне пераканалі змяніцца да лепшага! :). Як паказалі вынікі маленькай апытанкі
http://www.livejournal.com/poll/?id=1933995, абсалютная большасць удзельнікаў не з'яўляюцца адміністратыўнымі правапарушальнікамі і аплочваюць праезд пастаянна альбо набываюць праязны. Быць зайцам - не модна! Тым больш, вось літаральна сёння раніцою патрапіў на кантралёраў. Пры мне вывелі траіх з аўтобуса, я-то ў такіх сітуацыях арыентуюся хутка, і мяне ніхто ніколі не лавіў за вушы. Але з наступнага месяцы набуду праязны :) Я магу сабе гэта дазволіць.