Дамавік

Sep 18, 2013 11:41

ДарэчЫ, учора быў аўторак. Я, праўда, з самай раніцы пазваніў у "Атлант-тэлеком", даведаўся, ці не змянілася там нешта і ці не выкрасліла чыясьці д'ябальская рука мяне зноў са спісу на падключэнне. Не, усё было па плане. Але ж, мантажнік нейкі патрапіўся занадта рэзкі, прывалокся нашмат раней і прыйшлося яму чакаць, пакуль я дапаўзу з Калядзіч дадому. Справіўся ён хутка, шмат паздзіўляўся, што ўсё так са мною адбылося, мы паставілі мадэм. І! Чорта лысага, сеціва няма. Нешта з лінкам. Зноў мае планы па прагляду футбольчыка зніклі ў лёце. Праўда, ён паабяцаў, што, магчыма, усё выправіцца ўжо з раніцы, калі там спецыяльны чалавек праверыць порт. Але сёння раніцай мне ўжо пазванілі з "Атланта" і сказалі, што трэба прыехаць цэламу спецыялісту, каб усё наладзіць. Прыедзе ён, праўда, не праз тыдзень, а заўтра. О, неба, калі ж гэта скончыцца і са мной прыбудзе сеціва?!

спецыялісты, цырк, прыгоды, сеціва

Previous post Next post
Up