Пра адсутнасць

Aug 24, 2013 11:01

Калі нехта раптам звярнуў увагу на тое, што я некуды знік, то вось нарэшце маю час і магчымасць усё патлумачыць. Тыдзень ужо працую. У 7 раніцы сыходжу, пасля сямі і вяртаюся. Жыву ў маленькім пакойчыку амаль ля самай кальцавой у Малінаўцы. Пакойчык дзялю з бабуляй. Яшчэ адзін пакой займае яе ўнук, чалавек не вельмі адкрыты. Умовы для жыцця нармальныя, тым больш, мне акрамя ложка, ванны з прыбіральняй і кухні пакуль нічога не трэба. Хіба што інтэрнэт, але яго няма. Унук вечарамі глядзіць тэлевізар, а сеціва падрубаць не стаў. Вось думаю, што рабіць, бо хаця б якое сеціва патрэбна і патрэбна тэрмінова. Да працы ехаць крыху менш за гадзіну з адной перасадкай. Працую ў Калядзічах. Зараз вось прыехаў дадому на выходныя. Адпачыць :) Лета скончылася, трэба прызвычайвацца да іншага жыцця.

адсутнасьць, зьмены, Мінск, праца

Previous post Next post
Up