Jun 23, 2013 11:21
Вось якая цікавая гісторыя адбылася з маці. У канцы наступнага тыдня яна з атчымам паедзе аздараўлівацца граззю некуды пад Крым. Вырашыла, значыць, каб поўнасцю не залежыць ад мужчыны, прыдбаць сабе якіх-ніякіх грошай. Пайшла ў банк, каб набыць 200 даляраў. Разлічвалася з дапамогай карткі. Так, сказала касірка, нават танней атрымліваецца. Адное яе не задаволіла - грошы выдалі двума новымі праціўнымі паперкамі. Але гэта ўжо дробязі. Прыйшла дадому, займаецца хатнімі справамі. І тут званок. Званяць з банку, тая самая касірка, у якой толькі што набывала грошы. Ледзь не плача ў трубку, мямліць нешта. Выявілася, што тая за гэтыя 200 даляраў зняла з мацінай картцы роўна...200 рублёў. Маці ажно смешна стала. Ну, касірка,значыцца, слёзна папрасіла прыйсці назад і зрабіць усё як след. Сабралася маці і зноў пайшла у банк. Сустрэлі яе як прынцэсу. Праўда, тая касірка была занятая нейкая працяглай аперацыяй, таму мела справу на гэты раз з іншай. Тая выдала ёй яшчэ 200 даляраў, толькі на гэты раз дробязнымі купюрамі. Грошы зноў неўзяла. А маці прыйшлося зноў ісці дадому, каб забраць тыя 200, першыя. На нейкі момант яна стала ўладальніцай 400 даляраў усяго за 200 рублёў. Атрымаўшы на некалькі хвілін асалоду ад такога багацця, яна вярнулася ў банк у трэці раз. На гэты раз касірка была вольная. На гэты раз палічыла як след. Але маці выкінула яшчэ адную штуку. Спытала, а як быць з тымі 200 рублямі. Касірка сказала, што, на жаль, зараз вярнуць іх не зможа на картку, але потым іх "пакладуць" на рахунак назад. І нават паведамяць пра гэта. Яшчэ некаторы час яны стасаваліся, а ў выніку маці ўсё ж атрымала свой бонус - цэлых 50 тысяч на картку. Не проста так паўдні цягалася ў гэты банк.
людзі,
маці,
сьмешнае,
грошы