Jun 23, 2013 11:37
Вось і падыйшла да сканчэння мая аўташкольная эпапея. У наступную сераду здаем тэорыю, у чацвер ранкам - аўтадром, а 2 ліпеня пацягнемся ў ДАІ. З тэорыяй у мяне праблем аніякіх няма, з горадам - таксама больш-менш, а вось на аўтадроме не ўсё так добра. Нават дыяганальную паркоўку ўжо засвоіў і раблю амаль без праблем, а вось на эстакадзе здараюцца хібы. Як рабіць, ведаю цудоўна, а вось выкананне не заўжды праходзіць. Хаця адкатваюся зусім рэдка, але павольна заехаць атрымліваецца яшчэ радзей. Застаўся яшчэ адзін занятак, які мы і правядзем поўнасцю на аўтадроме. Абую туфлі, мабыць, гэта дазволіць лепей адчуваць "жыгулёнкаўскія" педалі.
думкі,
чаканьні,
навучаньне,
канец,
страх