Jun 21, 2013 23:03
Я скажу шчыра: не ведаю ніводнай сям'і, дзе б ніколі не было канфліктаў і сварак. Больш гэтага, я не веру, што магчымае бесканфліктнае існаванне напрацягу некароткага прамежка часу. Яно магчымае, але ў такім разе нехта пастаянна павінен стрымліваць сябе альбо знаходзіцца пад уладай іншага. Ці доўга такое магчыма? Наўрадці.
Але, на маю думку, моцная сям'я - гэта тая, дзе абодва партнёры ведаюць хібы і заганы іншага, але рэдка выстаўляюць сваё веданне напаказ. Ведаюць, разумеюць і выбачаюць, тым самым вырашаючы канфлікт яшчэ да яго пачатку.
думкі,
праблемы,
жыцьцё,
сям'я