Jan 05, 2012 14:05
У маці чарговы забабон. Інакш я гэта ўжо проста не называю. Усё маё сьвядомае жыцьцё яна займаецца рамонтам кватэры ў Магілеве і дома ў Чачэвічах. І канца гэтым ёйным архітэктурным задумкам не бачна нават у самай далёкай перспектыве. Дык вось зараз яна вырашыла падключыць у вёсцы інтэрнэт. Яны там бываюць суткі на тыдзень, але інтэрнэт там абавязкова патрэбны. Кажа, хутка пенсія, дык паедзе ў вёску і будзе там карыстацца інтэрнэтам. Маці, якая не ведае, што такое браузэр і ніколі ў жыцьці не карысталася сайтамі, зьбіраецца ў старасьці заняцца сёрфінгам. Вось дык прагрэс куды зайшоў! а можа, я нешта блытаю, і гэта дзед будзе сядзець у інтэрнэце. Ці бабуля. А можа, проста варта перачытаць Тургенева, ды ў чаргова раз паспрабаваць зразумець старэйшую генерацыю.
праблемы,
маці,
сям'я