*

Jan 02, 2012 01:25

Я, вядома, прашу выбачэньня ва ўсіх тых, каго не павіншаваў з Новым Годам. Што зрабіць, тэхналогіі бягуць наперад, аднак у навагоднюю ноч і ўжо за тры-чатыры гадзіны да яе пачынаецца звыклая лухта з тэлефанаваньнямі і смс-камі. У выніку - да мяне даходзіць па тры-чатыры аднолькавых смс-кі ад аднаго і болей чалавекаў напрацягу цэлага 1 студзеня, ад мяне даходзіць па 3-4 смс-кі аднаму і болей чалавекам, калі ўвогуле хоць адна даходзіць, Арцём скардзіцца, што ўсе грошы знялі, хаця ён не так і шмат дасылаў і г.д. 
А ўвогуле, ну няма ў мяне адчуваньня, што пачаўся НОВЫ ГОД. Ці то зіма такая, ці то я такі. Хаця сямігадовая сапраўдная грэцкая "Метакса", канешне, парадавала.
З Новым:)

пачуцьці, МТС, Новы Год

Previous post Next post
Up