З НОвым!

Dec 31, 2011 22:15

Думаецца, што самы час! Спадарства, шчыра віншую Вас усіх з Новым Годам! Усяго Вам самага прыемнага, чароўнага, неверагоднага, радаснага, добрага, што толькі можна ўявіць! І хай цмок прынясе Вам шчасьце сваёю лагоднай усьмешкай!



Ну і вершык ад мяне!

Калі да Новага Года апошнія дзесяць імгненьняў
Засьведчыць твой ашалелы і неспакойны гадзіньнік,
І ў час, як да вуснаў ссушэлых напой наблізіцца пенны,
Адно застанецца ўспомніць і загадаць на цуды.

З першым ударам  - год стары згадаеш,
Усё, што пражыў, і ўсё, што зрабіў,
Як стукне другі раз - сяброў успамінаеш,
І нават тых, каго не ўзлюбіў.
З трэцім ударам - узьнікнуць побач
Матуля і бацька твае дарагія,
Чацьвёрты удар - ты нібыта пробашч
Даруеш сабе і другім грахі іх.
Пяты удар - забыць пра благое
І з іншага боку наўкол зірнуць,
Шосты удар - адчуць у сабе волю,
Паветрам сьвежым напоўніць грудзі.
З сёмым ударам - узяць новы напрамак,
Усьмешкай напоўніць сваю прастору,
З ударам восьмым - настроіць планаў
Пра грошы, каханьне, пальмы ці горы.
З ударам дзевятым - абняць суседа
Альбо суседку - па арыентацыі,
І вось дзесяты, удар дзесяты,
Успомніць усе свае экспектацыі,
І з сэрцам шчырым, з сумленьнем чыстым
Даць цмоку надзею на цуд навагодні.
І духам ягоным ў напоі празрыстым
Заліць даастачы сваё улоньне.

А твой ашалелы і неспакойны гадзіньнік
Пачне па новай лічыць час…

віншаваньні, сьвяты, настрой, 2012, Новы Год

Previous post Next post
Up