Dec 31, 2011 16:25
Не люблю я гэткія дні. Абавязкова трэба падводзіць нейкія вынікі, а гэта - успаміны і ўспаміны. Хаця нават самому цікава, што здарылася са мной незвычайнага ў гэтым годзе труса.
СТУДЗЕНЬ 2011 - 1) Апошняя на ФФСН сэсія; 2) Перажываньні ў сувязі з падзеямі 19.12.2010; 3) Падарожжа з Кацяй у Карпаты.
ЛЮТЫ 2011 - 1) Практыка на ФФСН; 2) Дзень сустрэч у ліцэі (звыклы, праўда); 3) матч плэй-оф Лігі Еўропы БАТЭ-ПСЖ; 4) Дзень усіх Закаханых з Каханай!; 5) Пачатак праблем у эканоміцы РБ, напрыклад, залатая грэчка.
САКАВІК 2011 - 1) Веснавыя стрэсы; 2) 8 сакавіка!; 3) Дыстанцыйны курс сацыяльнага кантроля і чытаньне ангельскамоўных кніжак; 4) Дзень Волі!; 5) Набыцьцё даляраў пра запас; 6) павестка ў ваенкамат.
КРАСАВІК 2011 - 1) Тэракт у метро; 2) Канцэрт Б:Н:; 3) ваенкамат у Быхаве і падача дакументаў у Вільню ў адзін дзень; 4) пачатак эканамічнага крызісу.
ТРАВЕНЬ 2011 - 1) Напісаньне дыплома; 2) Падарожжа ў Ельск для даследваньня па дыплому; 3) пабыўка ў шпіталі ад ваенкамата; 4) Падарожжа ў Вільню і Варшаву!; 5) Сварка з Кацяй; 6) Эканамічнае вар'яцтва; 7) Пачатак пляжнага сезона; 8) Дзяржіспыт.
ЧЭРВЕНЬ 2011 - 1) Абарона дыплома; 2) Мой дзень нараджэньня; 3) Выпускны!; 4) "Рок за Баброў"; 5) Трыумф маладзёжнай зборнай па футболе; 6) Працяг вар'яцтва ў краіне; 7) Высяленьне з інтэрнату і вяртаньне ў Магілеў.
ЛІПЕНЬ 2011 - 1) Вакацыі; 2) Падарожжа ў Карпаты!; 3) Знаёмства з будучым месцам працы; 4) Тэракты ў Нарвегіі; 5) Лайдацтва ў Магілеве.
ЖНІВЕНЬ 2011 - 1) Выхад БАТЭ у групу Лігі Чэмпіёнаў; 2) Адпачынак у Чачэвічах; 3) Чарговая павестка ў ваенкамат у Быхаў; 4) Першы выхад на працу.
ВЕРАСЕНЬ 2011 - 1) Пачатак працы ў БРУ; 2) ГУльня БАТЭ ў Лізе; 3) Ваенкамат.
КАСТРЫЧНІК 2011 - 1) Адтэрміноўка на 2 гады; 2) Працяг працы ў БРУ; 3) Канцэрт Н.Р.М.; 4) Чарговая дэвальвацыя; 5) "Дзяды".
ЛІСТАПАД 2011 - 1) Праца; 2) Візіт у Менск на БАТЭ-Вікторыя; 3) Магілеўскія будні.
Сьнежань 2011 - 1) Праца; 3) Год разам з Кацяй; 3) Творчасьць.
Напэўна, пра штосьці забыўся, але не гэта галоўнае.
вынікі,
успамін,
2011