Момант чагосьці

Nov 23, 2011 01:18

Заўтра мяне чакае "незабыўнае" падарожжа ў Менск. Пасля працы каля 6 гадзін прыйдзецца прабадзяцца ў дызелях і праз Асіповічы патрапіць у сталіцу. Дзе ў 21.00 пачнецца матч Лігі Чэмпіёнаў БАТЭ-Вікторыя. Для барысаўчан гэта момант вызначальны. Альбо забяспечыць сабе месца ў веснавой стадыі плэй-оф Лігі Еўропы, альбо застацца ні з чым. Іншага не дадзена. Будзем спадзявацца, што я не замёрзну, атрымаю асалоду, не захварэю і не пашкадую. Толькі БАТЭ, толькі наперад!

БАТЭ, чаканьні, падарожжы, Менск, жыцьцё

Previous post Next post
Up