Aug 24, 2010 20:18
Сяджу ў хаце і нават не вылажу на паверхню. Пачаліся дажджы, і скрозь поры ў целе чуецца восеньскі подых. Такі час, што рабіць нічога не хочацца, аднак яскрава разумееш, што доўга дома я не працягну. За гэты месяц я тут быў пяць дзён, аднак гэтага ўжо шмат. Маці на нервах з-за перманентнай лаянкі са "ЖЭСам", з-за працы, што аўтаматычна перакладваецца на нашыя плечы. У Мінск не хачу, а ў Кіраў не клічУЦЬ. Вось такое вось становішча "паміж", "пасярод" і "без". Без эмоцый і без сэнсу і з вагонамі самых розных думак.
Адзін дзёньнік я дапісаў, другі толькі пачынаю пісаць. І хто ведае, колькі гэта зойме часу. А можа я прымушу дашчэнту сябе працаваць.
Ці патрэбны мне зараз нехта? Я тут заўважыў, што на тыя пытаньні, якія я маю розум закідваць навакольле, я амаль ніколі сам не маю адказаў. Альбо адказы не маюць нічога агульнага з пытаньнямі. Таму можа, магчыма, трэба пытацца, ці патрэбны я камусьці? і не толькі зараз.
Подых восені рызыкуе занесьці ў сэрца столькі самоты, колькі лісьця зваліцца з яшчэ зеленаватых дрэваў. у становішчы "паміж" я перастаў належыць сабе, аддаючы палову налева і палову - направа.
паміж,
стан,
роздумы,
я