Jul 30, 2010 19:29
Ну вось і набліжаецца канец ліпеня.Хтосьці скажа, што хутка, а мне падаецца, што зараз час для мяне нібыта і спыніўся, бо гэты ліпень ужо цягнецца немагчыма доўга. Мабыць, таму што я жыву цяжкімі мэтамі. І незгасальнаю сьвячою мне сьвеціць надзея чаканьня.А чаканьне заўсёды такое працяглае...
Калі нехта яшчэ не глядзеў, вельмі раю фільм братоў Коэнаў "Burn After Reading". Выдатная рэч, каб паслабіцца.
А яшчэ...Яна прыехала дадому, і я яе пачуў упершыню за паўтары тыдні...
Р-а-д-а-с-ь-ц-ь...
чаканьні,
Яна,
фільмы,
лета,
радасьць,
я