Jul 01, 2010 18:43
Фірменную страву я зрабіў. Зараз гаспадарыць матуля...
Апошнім часам я заўважыў, што некаторыя (мякка кажучы) людзі за дзень-тыдзень могуць зьмяніцца, як хтосьці не зьменіцца за ўсё жыцьцё. А праз тыдзень зноў вяртаюцца да мінулага стану разважаньняў і адчуваньня рэчаіснасьці. Я вяду гаворку пра адзін значны момант адносін паміж дзяўчынай і хлапцом, калі апошнія сварацца, разбягаюцца са словамі "фак ю" і гэтак далей, некаторы час не маюць зусім ніякіх адносін і не жадаюць іх мець...а потым выпадкова зноў пачынаюць сутракацца. Іх хапае на некалькі дзён/тыдняў, і гісторыя паўтараецца. І так бясконца. Дык што гэта? Агонія адносін, каханьне, гульня ці нешта іншае? Я ж сам прайшоў праз гэта...
Ці не гуляем мы самі з сабою ў нейкую незразумелую і бяссэнсоўную гульню? Альбо гэта жыцьцё ставіць такія ўмовы?
Пачынаецца сьвята, аднак пытаньні застаюцца...
адносіны,
мы,
гульні