Рэпетыцыі і парады

Jul 02, 2010 20:57

 Вырашыў на паўгадзіны выйсьці ў краму, значыцца. Дык не праціснуцца ж! Ідзе рэпетыцыя парада, прысьвечанаму дню вызваленьня Мінска і чамусьці Дню горада Магілёва (не разумею, як звязаны гэтыя даты). Я апошнім часам негатыўна стаўлюся да ўсіх гэтых парадаў-гледжаньняў - што кожны год адное і тое ж паказваць! А тут яшчэ практыка гэтых рэпетыцый. Што там рэпетаваць?) Гэта песню можна парэпетаваць, а вось нашто зганяць бедных удзельнікаў вечарам у пятніцу на вуліцы, нашто перакрываць рух на цэнтральнай вуліцы, нашто траціць нялішнія сродкі, мне, мягка кажучы, не разумеецца. Крамы нават зачыняюцца, бо персанал таксама хоча пазырыць на гэта. Гул, шум стаіць пад вокнамі (жыць у самым цэнтры не так і лёгка!). Карацей кажучы, я злы). А хутка з'явіцца Яна...  

горад, парад, фігня, паказуха

Previous post Next post
Up