Прыемныя клопаты

Jul 01, 2010 06:17

 Сёньня першы дзень другога месяца лета, а значыць усю нашу сям'ю чакаюць прыемныя клопаты. Матуля сьвяткуе сёньня дзень нараджэньня. Мабыць, ня толькі з-за гэтага 1 ліпеня пачалося так рана, аднак сумаваць у гэты дзень проста нельга. Вось зараз яна прачнецца, і трэба будзе сустрэць яе чымсьці кшталту "хэпі бёздэй", каб дзень пачаўся прыемна, бо скончыцца ён дакладна прыемна. Здаецца, што гатаваць сёньня прызначана мне. Ад стала такім чынам нікога будзе не адарваць  :). Прыемныя клопаты.
А зараз варта зарадзіцца энергічнай гарбатай, энергічным Эдвардам Мая і ўсім сказаць - Добрага Ранку.

З ДНЁМ НАРОДЗІНАЎ, ЛЮБІМАЯ МАТУЛЯ!   

дзень народзінаў, дом, маці, радасьць, прыемнае

Previous post Next post
Up