Сур'ёзнасьць на шляху да Іншасьці

May 17, 2010 23:31

 
Невыносная лёгкасьць быцьця сёньня раніцай падрыхтавала мяне да асэнсаваньня таго, што за некалькі апошніх тыдняў я стаў нашмат болей сур'ёзным.Я нібыта зусім усё пераасэнсаваў. Я нібыта несьвядома перацёк з аднаго сьвету ў другі,сьвет больш рэалістычны.
Увесь шлях ад прытулку, які Аляксандзер ласкава "доннэ а муа", да працы я нерухома з ваганьком у вачах пазіраў з вакенца транспарту, захапляючыся бяссэнсоўнымі гукамі з далькажыка, аднак адчуваючы сябе дастаткова іншым... 

думкі, сэнс, сур'ёзна, іншасьць, я

Previous post Next post
Up