Vilnius

May 18, 2010 02:35

На гэтых выходных я ўпершыню ў жыцьці наведаў колішнюю сталіцу беларускіх земляў - Вільню. ЕГУ ладзіў канферэнцыю і ўсе каму не лянота з нашага факультэту і не толькі выправіліся ў Еўропу :).
Сярод вышэйзгаданых былі і мы - Я, Аляксандзер, Максім !! (у гэтае дрэнна верыцца), Андрэй Камароўскі і яго дзяўчына. Трэба сказаць, што як на зло, у пятніцу вечарам на ФБ ладзіўся карпаратыў з боўлінгам і працягам банкету, таму атрымалася, што тую ноч я зусім не спаў да самага цягніка, што адыйшоў ад мінскага вакзалу роўна ў 6.30 раніцы. Аляксандзер у гэты час быў у маім інтэрнаце на танцах. Я зноў не трапіў)А там была, прынамсі, голая міля!:) Максім і тут усіх здолеў кідануць і дрых дома.
На вакзал я прыехаў першы. А гэтыя ледзьве не беглі за цягніком. Потым мы дружненька паваліліся спаці ажно да самай мяжы. Пакуль некаторыя сядзелі як селядцы ў бочцы, мы хоць крыху адпачылі. А потым была Летува. І Вільня.
Памяняўшы грошы на літы, мы селі ў тралейбус і паехалі да ЕГУ. Шчыра кажучы, я спачатку крыху "прых..ў". Шэрыя дамы, замаляваныя неякаснымі графіці сьцены, ніякіх  добрых краявідаў - і гэта Вільня??? І плюс ЕГУ, які стаіць пасярод лесу. Апасля гэта забылася. Бо да самых 20.00 мы сядзелі ў корпусе. Спачатку зарэгістраваліся, паелі ў сталоўцы, потым адправіліся на пленарку, дзе спадар Мажэйкіс нас ледзьве не забіў сваёй працяглай гаворкай, апасля атрымалі грошы за праезд, а ўжо потым заваліліся ў секцыі. Мы з Аляксандзерам былі ў адной секцыі і выступалі суадносна чацьвёртым і трэцім. Спадар Міненкоў даваў дастаткова часу. Аляксандзер выклікаў шквал пытаньняў, я ж асабліва не хваляваўся і досыць добра выступіў. У агуле мы прасядзелі да васьмі гадзін, пасля Андрэй са сваімі дзяўчатамі паехалі ў Акропаліс (нейкі ахерэнна круты буцік), а мы пацягнуліся ў інтэрнат, каб памыцца, адпачыць і скласьці план культурнага адпачынку.
З прыгодамі дасягнуўшы мэты (па дарозе наведалі краму, дзе ўзялі літоўскага піва), мы пратрымаліся ў інтэрнаце да 11 вечара. Хаця і вельмі хацелася спаць, мы выйшлі з інтэрнату, папрсілі ў кіроўцы таксі, каб ён выклікаў яшчэ адну машыну і праз трыццаць хвілін былі каля Ратушы. Праз гадзіну мы павінны былі тут сустрэцца з Андрэем, а пакуль вырашылі падсілкавацца. Праз момант здарыўся цікавы факт - нейкім чынам я сустрэў Ларэту з ФБ. Усе былі зьдзіўлены. Пасля Макдональдсу Аляксандзер правёў нам хуценькую аглядальную экскурсію, а потым мы тупа сядзелі пад Ратушай і чакалі астатніх. Астатнія так і не прыйшлі. "Прыйшлося" гуляць самім. Ну мы і гулялі. Пасядзелі ў адным кабаку да яго зачыненьня (2.00), а пасля - у ВОВО да 3.40. Цікавыя знаёмствы, вясёлыя афіцыянткі, алкагольная санлівасьць ў нерацуючым мазгу - таксі, інтэрнат, ложак...У восем з нечым пачаўся дзень другі. Пачаўся цяжка ажно да таго часу, як у бліжэйшай краме не былі набыты энергетыкі і мінеральная вада. Аднак Аляксандзер драмаў увесь шлях. Прыехалі мы ў 10 гадзін, калі ўжо пачаліся секцыі. Выседзець было неймаверна складана, я трымаўся як мог, аднак пару разоў прыкарнуў, а Аляксандзер амаль увесь час толькі што не храпеў:). Як мы не хацелі, але вызваліліся толькі ў 14 гадзін. Да гэтага я атрымаў дыплом 2 ступені!(мабыць, гэта добра), пазнаёміўся з Атаманчкам у рэальнасьці, пазнаёміўся з дзяўчынкай Янай з Варшавы, паглядзеў на стрытбол у выкананьні мужыкоў-летувасаў і перадумаў аб усім. А потым мы ўсе разам паехалі ў цэнтр, дзе спачатку наведалі аўтахтонную рэстарацыю літоўскай ежы і пітва:), а пасля падняліся на гару Гедыміна. З гэтай гары я нарэшце ўбачыў тую Вільню, якую чакаў убачыць - старажытную, прыгожую, цікаўную, чароўную. Пасля мы зноўку наведалі ж тую рэстарацыю, дзе выпілі па "літрушцы" белага нефільтрованга Швітурыса (разам з Янай, якая нейкім чынам сутрэлася нам), праводзілі яе на аўтобус і бегам прыскакалі на вакзал. У краме я традыцыйна закупіўся алусам, а потым быў толькі цягнік.Доўгая дарога дадому, ноч у Аляксандзера дома (дзякуй  яму вялікі) і пачуцьцё Іншасьці раніцай...

Псі)( Я налічыў некалькі мінусаў у гэтым падарожжы. Па-першае, гэта дарагі праезд у транспарце - 2 літа. Па-другое, амаль поўная адсутнасьць вольнага часу. Яшчэ - адсутнасьць спецыяльнай секцыі для ангельскіх дакладаў, адлегласьць паміж універам і інтэрнатам, першае ўражаньне ад горада з гэтымі графіці... Але гэтае падарожжа было ўсёт-кі шыкоўным і файным...І не апошнім...Хутка будуць і фоты.

падарожжы, мы, канферэнцыі, Вільня

Previous post Next post
Up