5. Ратна
Калі мы заехалі ў горад Ратна (місто Ратне), у мяне пачалася эйфарыя. Паўсюль, куды ні глянь, былі ТОЛЬКІ ўкраінскамоўныя назвы ды шыльды! І ўсе словы на іх былі настолькі для мяне зразумелыя, быццам я апынулася ў нейкай частцы Беларусі, дзе па нейкім чынніку ўжываюць ТОЛЬКІ беларускую мову!
Калі я падзялілася сваімі ўражаннямі з бацькамі, бацька сказаў, што тут не любяць "поганой москальской мови". Ён у мяне чыстакроўны ўкраінец, і з бачным задавальненнем перайшоў на родную мову, калі мы апынуліся на яго радзіме : )) Я адказала: "Вось бы і ў Беларусі так жа ж было б - толькі беларуская мова паўсюль!".
Адчувалася, што не толькі ў мяне, але і ў яго быццам лягчэй стала на душы. Пэўна, у паветры на Ўкраіне нешта такое ёсць, чаго няма на Беларусі. Нейкі дух свабоды. Нейкая вельмі адданая і замілаваная любоў да сваёй краіны, зямлі, культуры, мовы ёсць у ўкраінцаў. Яны вельмі эмацыйныя, больш апантаныя пачуццямі, больш свабодалюбівыя і ахвочыя да палітыкі, і гэтае іх адрозненне ад беларусаў адразу ж бачнае, калі перасякаеш мяжу ціхай і рахманай, цярплівай да пакутаў Беларусі. Дарэчы, і характар у майго бацькі змяніўся, стаў больш нервовы, нястрыманы, калі ён быў на Ўкраіне. Як толькі мы вярнуліся на Беларусь, ён знойку паспакайнеў : )
Зразумела, пакуль я была на Ўкраіне, я перайшла ў гаворцы на беларускую мову і свабодна на ёй размаўляла, без засцярогі, што мяне не зразумеюць. Бо, як высветлілася для мяне, украінская і беларуская мовы амаль падобныя, толькі акцэнт вымаўлення розны. У Беларусі ж я размаўляю на беларускай мове толькі з блізкімі людзьмі, якія мяне разумеюць.
Руская мова апанавала ўсе сферы беларускага жыцця, большасць беларусаў размаўляе толькі на ёй. Гэта, як кажуць, свецкая мова, мова для ўсіх. Беларуская мова лічыцца мовай інтэлігенцыі, якая захоўвае сваю спадчыну, на ёй размаўляюць толькі свае. Па гэтай прычыне, для мяне ўсе ўкраінцы сталі сваімі, роднымі ды блізкімі па духу. Я была вельмі ўзрушана і замілавана ўкраінскай мовай, яе прыгажосцю і роднасцю, і з лёгкасцю запамінала і потым выкарыстоўвала ўкраінскія звароты гаворкі. Некаторыя словы, праўда, трапляліся новыя, якіх няма ў беларускай гаворке. Аб іх я яшчэ распавяду далей. А зараз вернемся да Ратна : )
У Ратна запомнілася адная шыльдачка - "Блок Юлії Тимошенко". У той час як раз пачалася падрыхтоўка да перадвыбарчай кампаніі да прэзідэнтскіх выбараў. Падобна, Юля даволі папулярная асоба ў валынцаў.
А яшчэ, мы праехалі праз раку Прыпяць, якая працякае праз Ратна і цячэ далей на паўночны ўсход, да беларускіх земляў.
Наступны горад, праз які мы ехалі, быў Ковель.
Працяг будзе...
Папярэднія нататкі:
Моё путешествие,
Моё путешествие - 2,
Моё путешествие - 3 P.S. Русскоязычные читатели, если вам трудно было понять, о чём шла речь выше, вы можете воспользоваться
программой-переводчиком Белазар или
онлайн-переводчиком Гугля.
Рекомендую всё-таки закачать программу, ибо я ещё не раз буду писать в своём журнале на белорусском языке, а программа очень удобна тем, что она содержит готовый словарь и экономит ваш трафик на онлайн-переводчике. Часть заметок о поездке на Волынь будут озвучены мною на белорусском языке, т.к. именно на этом языке я думала и разговаривала, находясь на Украине.
Надеюсь, что вас не слишком утомит перевод с белорусского языка. Будем считать, что у вас появилась возможность приобщиться к ещё одному мировому языку, имеющему весьма древние корни. Если у вас возникнут какие-то вопросы в процессе перевода, с удовольствием вам помогу.
Лёгкого вам перевода! : )