Mar 01, 2009 01:13
такая доўгая дарога дадому - цэлых 11 хвілін на метро расцягнуцца ў стагоддзі могуць.
нарэшце стомленая субота, і сьняжынкі і вецер, сумнае кіно ў вясёлым кінатэатры (людзі, хопіць жэрці чыпсы і пшыкаць бутэлькамі падчас фільму!). словы на развітаньне, абяцанні сустрэцца заўтра.. о так!
а потым - а што потым? зайсьці ў кватэру, абавязкова зняць боты ля ўвахода, пакласьці сумку на люстэрка, паставіць гарбату, пад цёплай вадой мыць рукі. зайсьці ў свой пакой, закрыць за сабой дзьверы. блін.
і ўключыць сьвятло.
пуста, пуста, пустка так на сэрцы. адзінота? не магу сказаць. я не адна.
у мяне ёсьць бацькі, сябры і нават сябар. гы.
прытуліўшыся спінай да зачыненай лядоўні, дапіваю рэшткі кефіра.
за пісьмовым сталом адкрываю кніжку і чапляю некалькі старонак.
так лёгка быць адзінокім нават калі здаецца што гэта ня так. о ноч! зранку абавязкова памыць галаву.
а прастора ўсё сьціскаецца і хутка няма куды падзецца ад цішыні. мы бяжым разам, а калі дазволіш сабе спыніцца, то стаіш ты ўжо адзін. мы ўсе бавім час разам, а потым кожны застаецца сам на сам. адзін.
зачараванае кола рэчаў.
зьняць шмоткі вулічныя, апрануць шмоткі хатнія. і гарбата ўжо закіпела мусіць. ў лядоўні сала, яйкі, кетчуп. гатаваць на ноч гледзячы ўпадлу. так. пакецікі са смакам лімону, ведаю што праз гадзіну ўсё ж зраблю вячэру.
як жыць далей?.. замкнёнае кола рэчаў.
дарога для тых хто ідзе. кніжку дачытаю сёньня.
ляжаць у цёмным пакоі, глядзець у столь і слухаць, як сьняць свае сны людзі з суседніх кватэр.
уздыхнуць, паглядзець - прымружваючы вочы ад яркага сьвятла мабілкі - на гадзіннік. не спаць яшчэ некалькі гадзін. падыходзіць ра-пораз да акна і порцыямі удыхаць паветра МКАДу. і назаўтра прачнуцца - у такім жа пустым сьвеце. нічога не зьмянілася, о так)) і знаў пачынаць чарговае кола сваіх крокаў.
з вясной вас, мае дарагія! з вясной..
не трэба толькі жыць дзеля нечага.
непатрэбнае,
гутаркі з сабой