такі сьняжысты наіўняк..

Feb 28, 2009 00:34

* * *
Вясны чаканьне надышло,
І лёгкія паветрам набрыняюць,
І вочы ззяюць, нібы кроплі ззяюць -
З-пазаваконьня п’янае сьвятло.

Ужо ў рамонт намерваемся зьнесьці
Дэмісезонныя карычневыя боты,
У чарзе па банкамат стаяць маркота,
А енк варон гучыць нібыта песьняй.

Так, песьня! Песьня сьмецьцевых пакетаў,
Адкрытага, ды бруднага акна..
Няласкавая цётачка Зіма!
Мы жорсткі рок халодных парапетаў

Ужо адыгралі й прагнем афтэрпаці
Ў выглядзе чарговай вечарыны
Пралесак на сагрэтых імшарынах,
Каб с сэрцаў выдаляць ільдзінак шкло..

Вясны чаканьне, зрэшты, надышло.

(c)

выкрунтасы сьвядомасьці, творчасьць

Previous post Next post
Up