Feb 19, 2009 01:37
Здаецца, калі я была дзяўчынкай малой, я умела медытаваць. дзеці ўсе ўмеюць забывацца за сваімі цацкамі.
гадоў у 11-13 імкненьне стаць адным цэлым з тым што навокал найбольш калбасіла. зысьці ў лес, што вакол бабулінага лецішча красаваў, сесьці на ўзгорак - і імкнуцца запамятаць усё, як яно ёсьць, ветрыка хвалі, жытнёвыя хвалі, пах суніц і грыбоў, шэпт верхавін соснаў, паўзеньне мурашкі..
веснавымі паводкамі па калена ў калужных ў дзіравых ботах, з "посахам" я швэндалася на нізінах, піла раўчуковую ваду халодную, сьпявала птушкам і спрабавала на смак трохі прыгрэты сонцам мох на кустоўі.
калі сонца схілялася да зямлі, песьня сэрца была стаяць непарушна і глядзець на яго адлюстраваньне ў празрыстым ручаі.
я памятаю, што калі доўга слухаць, то чуеш цішыню. калі доўга глядзець, то зьнікаюць вочы. калі стаяць доўга басанож у вадзе - цела цячэ разам. і у кожным лісьцейку старакаць свае адлюстраваньні. і зьнікаць, зьнікаць як чалавек, але нараджацца як матыў, песьня, вялікае нішто.
мышы грызуць каласкі побач, зерне падае са сьцяблін на далоні. неба.
тады ўсмак пісаліся вершы. я такіх зараз не напішу, хворы неўротык..
з кожным годам было цяжэй прыходзіць на такога стану гіпнатычнага.
патрабавалася болей часу, не проста гадзін, але і - дзён. да таго ж унутраны неспакой не праходзіў. калі мяне знаходзілі так людзі, і мне было ўжо сорамна - за тое што я раблю глупствы замест таго каб справай займацца - дарослая ўжо! у душы з'явілася неабходнасць азірацца, неабходнасць нешта рабіць, неабходнасць кантраляваць думкі, якія дагэтуль цяклі паўз мяне проста.. вольна пачуваць сабе стала ніяк, тое што называецца словам "расслабіцца" - немагчымым стала.
але часамі - нават у аўтобусе мне спрычынялася патрапіць на хвалю, і ўтыкаць ў драпіны на шкельцах.
губляць увагу - SOS - проста нельга, бо людзі не прабачаюць. сядзець ціха і не размаўляць, а назіраць за плыняй свету - памылковым бывае. калі мне было 17, адзін хлопец, які да мяне тады заляцаўся спытаў: "а ты штось ужываеш?" і я яго зразумела, хаця ён мяне - не.
а потым ўсё зьнікала яшчэ хутчэй. апошні раз паяднацца з існаваньнем атрымалася дзесь 2 гады таму марской зоркавай ноччу.. а затым нешта зламалася. я стала грамадзянкай грамадства.
цяпер канвульсыі розуму ні на хвіліну мяне не пакідаць, нават перад сном, нават у лесе, нават калі няма сэнсу нешта ліхаманкава абдумваць, сумневы, пляны, пары, кошты, даляры, кашулі, працадні, пытанні, хвіліны... ооооо мае думачкі-зьмяюкі!
не, так больш ня пойдзе. вы - гэта не я. трэба зноў ісьці ад пачатку. альбо - да пачатку, да вытокаў. навучыцца, як тады, проста так радавацца. і жыць, жыцьцё адчуваць, што самае галоўнае..!
выкрунтасы сьвядомасьці,
гутаркі з сабой