(no subject)

Feb 09, 2006 19:05

Чаму я не люблю журналістаў!

1)Яны задаюць дурныя пытанні і рэдка бываюць у курсе справы.
2) Часта ў пошуках актуальнасці яны даюць неправільную, а часам нават на столькі пераіначаную, што нават хлуслівую інфармацыю.
3) Журналіст заўсёды знаходзіцца пад вокам рэдактара, а рэдактар пад кашыльком гаспадароў сродка масавай інфармацыі.
4) Яны пішуць клішэ. Іх тэкст ёсць кампіляцыя розных клішэ пад пэўны сэнс. (Гэты пункт не магчыма абвергнуць, інакш журналісцкі тэкст губляе ўсялякія маркеры цікаўнасці)
5) Журналісты прапануюць сярэдні тэкст для ўсіх, дзе скарачаюць права насельніцтва на інфармацыю. Я маю на ўвазе форму, дзе яны адкідаюць, тое, што не лічаць істотным для большасці, тым самым пазбягаюць аб'ектыўнасці.
6) Часта журналісцкі тэкст уяўляе інфармацыю падрыхтаваную прафанам для прафанаў.
7) Стыль журналістаў альбо нахабны, альбо падобастрастны (прабачце за русізм).
8)Менавіта журналісты ёсць праваднікі масавай культуры, пра саму ж масавую культуру і да чаго яна даводзіць тут пісаць не буду.
9) Менавіта журналісты адказныя за рост напружанасці ў грамадстве. Менавіта яны адказны за тэрарызм. Тэрарызм не можа існаваць без журналістыкі.
10) І проста яны нахабныя. Іх трэба цярпець. Іх трэба запрашаць. Іх трэба чытаць. Іх трэба глядзець. Ім трэба казаць, ах Володя, как вы правы, как вы правы дорогой мой Соловьеффф.
P.S.
Прашу прабачэння ў спадарыні Litoty за свае паводзіны ў калегіюме. Хацелася перадаць свае прабачэнні і Вашай сяброўцы. Мне няма апраўдання за такія паводзіны.

думкі

Previous post Next post
Up