(no subject)

Jun 19, 2011 21:15

Мы яшчэ вельмі часта жывем былым, напрыклад 19 стагоддзем. Задаемся пытаннем: што стварае нас як асоб? Грамадства, этнас, асяроддзе, палітычная сістэма, бацькі. Шмат адказаў, але ўсе гэтыя адказы ўжо не актуальныя. 19, максімум 20 стагоддзе веіць у гэтай праблематыкай, але гэта праблематыка непакоіць нас, цярушыць самыя глыбокія струны душы.
Чаму? Ці не таму, што адказ на гэта пытанне надзвычай добра стасуецца са словам рэвалюцыя. З гэтым дзіўным словам, якое сядзіць глыбока ў нас і ўжо амаль не знайсці чалавека тут, якому б яно было абыякава. Мы ўвесь час паўтараем, што яшчэ не час, павінна выспець сітуацыя, народ. Нешта падобнае вяшчае дзяржаве, толькі пра шлях да дэмакратыі.
Але тым не меньш, што ж нас стварае як асобу? Гісторыя? продкі? адукацыя?
Я мяркую, што нас ствараюць учынкі. Наша гісторыя, гэта гісторыя падзей Пытанне выспявання - гэта пытанне сельскай гаспадаркі, да якой мы так усе ласкава прывучаны. Хутчэй мы ужо нават перапрэлі, а з гэтага ніхто не ведае, што можа атрымацца.

думкі

Previous post Next post
Up