(no subject)

Jun 13, 2011 23:14

Праблема не ў людзях, гэта не так відавочна, як псіхапатыя па тэлебачэнні. Цывільныя жыхары не павінны быць мужныя, яны не павінны біцца з людзьмі, якіх яны самі ўтрымліваюць за кошт сваіх падаткаў. Праблема не ў безабароннасці насельніцтва. Праблема ў безабароннасці дэмакратычнага руху перад хлуснёй і фальсіфікацыямі. Іншымі словамі, любая хлусня, якую прапаноўвае ўрад будзе прабівацца шыхтамі ўзброенага амапу, а я вам скажу, што перад гэтымі шыхтамі нервы надзвычай здаюць. Я бы аддаў шмат, каб ніколі не бачыць іх болей. Я таксама ведаю, як цяжка бачыць іх зноў і зноў. Як цяжка пасля затрымання вяртацца на вуліцу і патрабаваць выканання закону. Гэтага ніякія грошы не каштуюць. Гэтая праўда, самая жалівая праўда і яе цяжка прыняць тым, хто ніколі гэтага не адчуваў. Менавіта таму з'яўляецца апраўданне, быццам тыя хто атрымліваюць тэрміны, атрымліваюць і грошы за гэта.
Гэта праблема, але гэта не тая глабальная праблема, як віражы хлусні, якія падтрымліваюцца з прычыны... А з якой прычыны? Канешне, мы ўсе ведаем гэтую прычыну! Гэта... пустыня, бяздонная, бясконцая пустыня, якая ахутвае асобу. Татальнае паглынанне падманам, бо падман хапае чалавека за лепшыя абцугі, і з гэтых абцугоў нельга вырвацца.
Калі вы думаеце, што фальсіфікатары атрымліваюць грошы за свае фальсіфікацыі, то вы, безумоўна маеце рацыю. Але ў той жа момант вы патрапляеце ў тую ж пастку, якую патрапляюць упэўненныя ў прадажнасці актывістаў. Калі б вы ведалі якія гэта грошы, якія гэта бонусу, то наўрад ці вы рашылі, што дзякуючы ім. Яны знаходзяцца на пэўным месцы і само месца вырашае за іх. Але гэта было б тады, калі б яны не маглі прымаць рашэнні, калі б яны былі безэмацыйнымі машынамі, дройдамі. Але гэта не так.
Яны робяць гэта з прычыны ўнутранага стымулявання, таго роду стымулявання, якое, магчыма, даследуе псіхіятрыя, а не логіка.
Як чалавек, пазбаўлены імпазантнасці, добрай адукацыі і інш. і інш. можа авалодаць масамі, іх розумам, падначаліць сваёй хлусні, ублытаць іх у сваю хлусню, прымусіць сабе верыць? З маўчалівай згоды большасці праводзіць антызаконныя законы, папіраць правы і бясконца закручваць гайкі... Што гэта? Памяркоўнасць? Талерантнасць? Можа быць прадажнасць? Безумоўна, не. Тыя, якія яшчэ якіх пятнаццаць год таму маглі выйсці і патрабаваць, цяпер варты толькі жалю. Менавіта жалю варты іх свет, іх надзеі (хоць той заробак у 500 баксаў), іх дасягненні.
Калі я гляджу ў шэраг насупраць, то вось ужо амаль 12 год я кожны раз бачу розны шэраг. Змяняюцца твары, вопратка, абутак і нават шыхты з дручкамі... не змяняецца атмасфера, як і загаворы, якія столькі год мы вымушаны слухаць. І вось тут крыецца сапраўдная праблема, праблема веры. Усё, што акружае нас паміж хлусні - не існуе. Праблема існавання, гэта праблема праўды. Пытанне ілюзіяніста падтрымліваць ілюзію і чым больш звар'яцелы ілюзіяніст, чым глыбей ён сам верыць у сваю хлусню, тым больш народу паддаюцца яго галюцынацыям.
Я ўжо казаў, што гэта не праблема, бездапаможнасць цывільнага насельніцтва. Менавіта дзякуючы гэтаму і існуюць праваахоўныя органы. Проста ўдумайцеся на хвілінку, што праблема падтрымання ілюзіі, хлусні, падману, гэта праблема таго, хто падманвае. Вы таксама так лічыце? і Вы лічыце, што не дапамагаеце яму ў гэтым?
Тады зірніце ўважліва, што робіце вы?

Папяровыя замкі лёгка рушацца, калі вы ведаеце, што яны папяровыя.
Previous post Next post
Up