(no subject)

May 23, 2011 21:58

Мама, скажы, адкуль і навошта,
Рукі ў гліне, кайданы на шыі?!
Мама, скажы чаму слынны Божа,
Забыўся на нас, ці мы ўсё забылі?

Адкуль на прашпэкце жахлівыя рылы,
У чорных адзежах гуляюць вальяжна?
Учора яны да калецтва нас білі,
А сёння ім усё стала надта ня важна.

Навошта ваенныя МАЗы наўкола,
Ля кожнага дома вартуюць бы злодзей?
Народ бы зваліўся ў вядро дземідрола,
З хлуснёй і агідай без болю там бродзіць.

Чаму ў марадзёраў, злачынцаў і катаў,
Мы усцешанай ласкай змяняем вантробы?
Каб у кожным вакне толькі крыўда і краты,
За гэтым вакном поўны лютасці торбы?

Ты лічыш, што гэта пытанні ад сэрца?
Дарма, не прашу ад цябе я адказаў.
Я бачу, я чую, я сам гэта месца,
Жахлівае месца з лядоўняў і МАЗаў.


верш

Previous post Next post
Up