Jun 07, 2011 10:59
За што мне больш за ўсё крыўдна тут, дык не за змардаваную маладосць, не за страчаныя гады, а за татальнае знішчэнне чалавека, якім ён ёсць. Гэта мэтанакіраваная псіхіятрызаця насельніцтва, знішчэнне яго, падвышэнне ўзроўня талерантнасці да такога парога, пасля якога арганізм не здольны рэагаваць на небясьпеку.
Дзіўна чуць, калі намміністра лаіцца матам, а людзі кажуць, што нічога такога ён і не сказаў, ну пару раз "бля" прамямліў. Дзіўна чуць калі ў краіне адбылося з эканомікай усё што толькі магло адбыцца жахлівага, а на гэта чуць, што, па вялікаму рахунку, нічога такога і не адбылося. Яшчэ больш жахліва не чуць, не чуць навіны пра самыя істотныя рэчы. Ці шмат афіцыйныя смі напісалі ці распавялі пра смерць Конана? Не, для іх ён не існуе... як і валютныя праблемы, ці падаражанне бензіну.
Глупства, калі людзі кажуць, што мы вайну перажылі і гэта перажывем. Мы ўжо мёртвыя, хоць і дзіва, што жывыя. Мы яшчэ тут, а ўсё адбываецца менавіта так, быццам нас ужо даўно няма.