Інфармацыйнае шаленства

Oct 04, 2012 12:02

Я часам не разумею рэакцыі грамадскасці не некаторыя навіны.
Вось адкрылася нядаўна кавярня ў Менску, дзе гаспадар сам прадае каву, а ён беларускамоўны. І столькі шуму нарабіла навіна, што хоць хавайся. Зараз туды валіць народ і ўжо наракаюць, што мала месца. Шчыра радуючыся за гэтага бізнэсоўца, не магу зразумець адкуль такі шал. Кавярняў з беларускімі назвамі і нават унутранымі надпісамі ўжо даўно нямала. Вось зусім нядаўна адкрылася адразу некалькі такіх месцаў з агульнай назвай "Кава і печыва" і ніхто нават увагі не звярнуў, бо здаецца звычайная справа. А наконт гутаркі, то бармены і афіцыянты досыць часта адказваюць па-беларуску на пытанні па-беларуску ў самых розных кавярнях і рэстаранах.
Такое адчуванне, што ў людзей проста няма жадання бачыць таго, што адбываеца навокал.

Ці вось сітуацыя з артыкулам пра рэстаўрацыю Лідскага замка. Ну тое, што малады гарачы журналіст, які яшчэ, як я разумею, толькі пачынае сваю справу, напісаў эмацыны артыкул, гэта зразумела. Але чаму ўсе буйнейшыя інтэрнэт пляцоўкі яго перадрукавалі?
Хлопец, па-першае узяўся крытыкаваць незавешаны аб'ект і таму прэтэнзіі да кассы і іншых момантаў абсалютна неапраўданыя.
Прэтэнзіі да бетонных лесвіц і сучаснай цэглы - гэта пытанні да рэстаўратараў 1990-ых гг., а не сучасных. І гэта відавочна для любога, хто бываў у замку раней. Крытыка рэквізіту (а яго правільней называць так, а не музейная экспазіцыя) таксама крыху недарэчная. Выглядае яна канешне не асабліва. Але ж трэба было пацікавіцца, што гэта і для чаго. Бо анімацыйныя праграмы ў замку (а менавіта для іх патрэбныя ўсе гэтыя рэчы) - адзіная светлая пляма ў гэтым месцы.
Тое, што робіцца ў Лідскім замку ад пачатку 1990-ых і да сённяшніх дзён - самы негатыўных прыклад рэстаўрацыі  ў Беларусі. Але чаму гэты "згустак" эмоцый стаў інфармацыйнай падставай ,мне не зразумела. Няўхо ніхто з беларускіх журналістаў за апошнія 10 год ні разу не заглядалі ў яго ўнутр.

гэты дзіўны і непаўторны свет, думка

Previous post Next post
Up