Суворая бабулька з маёнтка Перасека пад Менскам.
Гэты маёнтак належаў аўтару фота Яну Булгаку, там ён з 1893 па 1912 год «вёў жыцьцё тыповага „грэчкасея”» і там пачаў займацца фатаграфіяй).
Ці во пазытыўны дзядок з-пад Клецка:
“Беларуская дзяўчына з-пад Клецка ў народным убраньні”:
“Беларуска з-пад Клецка ў народным строі з самаробнага сукна”.
Куртачка, дарэчы, нішто такая. Дызайнэрам адзеньня і дзеўкам з прамымі рукамі варта б задумацца над адаптацыяй да сучасных рэалій:
Два брата-акрабата Пілавальшчыкі з вёскі Плебанцы пад Менскам:
Ну і пачэсная кумпанія жабракоў з-пад Менску.
Не, даўгалыгі не лупаты і не касы, проста ў акулярах ;)
Гэтыя фоткі былі надрукаваныя ў сакавіку 1910 года ў часопісе
Kwartalnik Litewski: wydawnictwo poświęcone zabytkom przeszłości, dziejom, krajoznawstwu i ludoznawstwu Litwy, Białorusi i Inflant. Часопіс выдаваўся ў Пецярбургу на польскай мове Янам Обстам (Jan Obst). Некалькі нумароў часопіса (з 1912 ён называецца Litwa i Ruś)
даступныя ў сеціве ў PDF (кожны важыць 40-70 МБ).
Таксама ўяўляе немалую цікавасьць асоба аўтара гэтых здымкаў. Фатограф
Ян Булгак(1876-1950) - адзін з выбітнейшых тутэйшых фатографаў.
...Ён вельмі шырока і для свайго часу даволі прагрэсіўна разумеў ролю і месца фатаграфіі ў захаванні культурнай спадчыны. Акрамя так званай "фотаграфікі" (тэрмін прыдуманы самім Булгакам) - своеасаблівага аўтаномнага віду мастацкай творчасці, ён таксама прапагандуе ідэю "айчыннай фатаграфіі" - г.зн. фатаграфіі бацькаўшчыны, фатаграфіі бацькоўскага краю, або, карыстаючыся сучаснай безэмацыйнай тэрміналогіяй, "краязнаўчай фатаграфіі". "Айчынная фатаграфія", на думку Булгака, - гэта сведчанне і адначасова сродак фарміравання культурнай і нацыянальнай ідэнтычнасці. "Айчынная фатаграфія" праз дакументаванне помнікаў мінуўшчыны павінна адлюстроўваць гістарычную і культурную спадчыну, паказваць прыгажосць роднага краявіду, вобразна перадаваць "дух народа". Ян Булгак, легенда трох краін
Мастак апублікаваў шмат здымкаў беларускіх краявідаў, вёсак, гаспадарчых пабудоў, беларускіх сялян у этнаграфічных выданнях і часопісах “Ziemia” (“Зямля”), “Kwartalnik Litewski” (“Літоўскі квартальнік”), “Wies ilustrowana” (“Ілюстраваная вёска”) і інш. Найбольш вядомыя з тых фотаздымкаў - “Беларус з-пад Клецка”, “Бабулька-беларуска з маёнтка Перасека пад Менскам”, “Жабракі-беларусы пад Менскам”, “Беларуская дзяўчына з-пад Клецка ў народным убранні”, “Беларуска з-пад Клецка ў народным строі з самаробнага сукна” і інш. У 1944 годзе каласальны архiў i фотатэка Булгака (звыш 10 тысячаў адзiнак) былi панiшчаныя полымем савецкай бамбардзіроўкi...
А ў 1950 годзе фатографа не стала. На той момант ён жыў у Варшаве.
Цяпер, на жаль, большасці гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў творы Яна Булгака не даступныя. Многія яго фотаздымкі беларускіх зямель зберагаюцца ў Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы і Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы ў Вільнюсе.
http://www.dzedzich.org/newspaper.php?num=17&art=9&lang= Пра Яна Булгака глядзі таксама:
http://photounion.by/photoscope/history7.html - нарыс да 125-ай гадавіны з дня нараджэння, шэраг прыкладаў мастацкіх фота.
http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%AF%D0%BD_%D0%91%D1%83%D0%BB%D0%B3%D0%B0%D0%BAhttp://pawet.net/bulhak/index.html - невялічкая галерэя здымкаў архітэктуры
http://wiki.znyata.com/JanBulgak