Зборнік народных песень з Віленшчыны і Наваградчыны, сабраных Браніславай Гаўроньскай. Мае 80 старонак.
Утрымлівае 16 песень польскіх, 25 беларускіх і 9 літоўскіх. Для беларускіх і літоўскіх песень акрамя арыгінальных тэкстаў пададзеныя і пераклады на польскую мову. Усе песьні з нотамі.
Што тычыцца беларускіх песень, частка зь іх запісаныя ў Камаях Сьвянцянскага павету, адзінкі - ў Дзісьненскім, Ашмянскім і Наваградзкім паветах, а астатнія пададзеныя паводле сьпеўнікаў Шырмы („Biełaruskija pieśni”) і Рагоўскага („Biełaruski Piesiennik”).
Зборнік выдадзены ў Віленскай друкарні „Lux” у 1935 годзе.
Pieśni Ludowe Ziemi Wileńskiej i Nowogródzkiej, 1935 ZIP-архіў з DjVu, 1.2 МБ
PS Для прагляду фармата DjVu спатрэбіцца адмысловы софт, які можна
спампаваць бясплатна.