Мае вершы

Oct 21, 2010 17:21



“Вам не смачныя мае вершы?

Што ж, вы не першы і я не першы.”

“Мы - дэмакраты. Давай без прынукі

Прагаласуйма, паднімем рукі,

Ажыццявім грамадзянскае права!”

Цётачкі злева і дзядзечкі справа,

Хлопцы і дзеўкі, дзяды і бабулі

Эх галасуюць, сунуць мне дулі.

Скаляць мне зубы: “Што, лузер, аблом?

Здай балалайку на металалом!”

Толькі дарэмна! Я бачыў скрозь дулі,

Што да мяне і далоні цягнулі…

лузер, вершы, дэмакратыя

Previous post Next post
Up