Пегасы

Oct 20, 2010 19:20



Пегасаў з нябесных лугоў

Сагналі ў калгасы,

Табун мармуровых багоў

Не топча Парнасы.

Ажно па блішчастыя спіны

Абсеклі ім крылы.

Яны зараз - аграмашыны,

Конскія сілы.

Яны зараз - конная цяга,

Крыніца навоза.

Старая, як людзі сага,

Сярмяжная проза.

Баба капрызная - глеба,

Трэба, хоць трэсні,

Дзеля надзённага хлеба

Плюнуць на песні.

Толькі раллёй забіты,

Проста у твары

Пегас ускіне капыты,

Скокне за хмары.

Previous post Next post
Up