Неяк вырашыў падлічыць, колькі разоў змянялася ўлада ў Нясвіжы на працягу бурнага ХХ стагоддзя.
Вынік уражвае: несвіжане шматкроць падарожнічалі з краіны ў краіну, не выходзячы з уласнай хаты! Такім чынам, я і мае бацькі пажылі у 2 дзяржавах, бабуля перажыла 5 зменаў улады, а мой прадзед - ажно 16!
Click to view
Да 1 верасня 1917 - Расійская імперыя
1 верасня 1917 - 25 сакавіка 1918 - Расійская рэспубліка (з 25 кастрычніка 1917 г. па 19 ліпеня 1918- адсутнасць адзінай назвы: Расійская савецкая рэспубліка і інш)
20 Лютага 1918 9 -10 снежня 1918 г - акупацыя войскамі Германскай імперыі (Нясвіж не ўключаны ў склад Германіі, нават па Брэсцкаму міру!)
25 сакавіка 1918 г. - 1 студзеня1919 - Нясвіж -тэрыторыя БНР, занятая нямецкімі войскамі і Чырвонай Арміяй)
9-10 снежня 1918 -1 студзеня1919 - акупацыя Чырвонай Арміяй
1 студзеня 1919 г - 27 лютага 1919- Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь (у Нясвіжы абвешчана 4 студзеня)
27 лютага - 12 ліпеня 1919 г. існавала Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
12 ліпеня 1919 - 6 жніўня 1919 - акупацыя РСФСР
6 жніўня 1919 года - 15 ліпеня 1920 - акупаваны польскімі войскамі
15 ліпеня 1920 - 31 ліпеня 1920 - акупаваны Чырвонай арміяй
31 ліпеня 1920 - 18 сакавіка 1921 - у складзе БССР
(3 кастрычніка 1920 - 18 сакавіка 1921 - акупаваны польскімі войскамі)
18 сакавіка 1921 - верасень 1939 - у складзе ІІ Польскай Рэспублікі
17 верасня - 30 кастрычніка 1939 - на акупаванай Чырвонай арміяй тэрыторыі ІІ Польскай Рэспублікі
30 кастрычніка - 2 лістапада - савецкая акупацыя без вызначанага статусу?
2 лістапада 1939 - 25 жніўня 1991 - у складзе СССР і БССР
28 чэрвеня 1941 - 2 ліпеня 1944 - пад нямецкай акупацыяй (з 17 ліпеня - у складзе Генеральнай акругі Беларусь)
25 жніўня 1991 года - Рэспубліка Беларусь
Здаецца, усіх палічыў. Можа, нехто нешта дадасць ці паправіць?
І цымес у тым, што зноў невядома, ці гэтыя "вандроўкі" скончаныя...