Сэлфі 1952 года: падарожжа ў часе?

Aug 06, 2014 11:07

Папіваючы гарбату, праглядаў пост пра каранацыю Елізаветы ІІ, і раптам вока зачапіла надзвычай сучасная поза некаторых гледачоў. Такім рухам сёння робяць сэлфі на смартфон ці айфон з наступнай адпраўкай у Інстаграм ці іншыя сацыяльныя сеткі.



Звярніце ўвагу, які тонкі дэвайс! Відавочна, гэта падарожнікі з будучыні, прычым адносна недалёкай. Такім чынам, ужо на нашым веку мы атрымаем магчымасць здзяйсняць турпаездкі на важныя падзеі мінулага!


Эх, падарожжы ў часе - мая мара! Але цвярозы розум скептычна абвергнуў вышэй пададзеную версію. Здаецца, самыя разумныя паненкі, ужываючы люстэркі як перыскоп, сачылі за падзеямі праз галовы больш нахабных гледачоў. Цікавая ідэя, бярэм на заметку!

фантастыка, неспадзянка, Фаменка руліць!, псіхадэл

Previous post Next post
Up