Няшныя падарожныя забаўкі Сіроткі

Oct 25, 2012 23:13

Коля Радзівіл, каторы Сіротка - няяяша! Так міміміла забаўляецца са звярушкамі!


Хамелеон які. 
Тут варта пра хамелеона звяра распавесці, бо мы іх тры ў кляштары бачылі, на дрэвах аліўных, дзе яны хаваліся. Постаццю і велічынёю роўныя яшчарцы, не кусае, бо роту няма, і не ежай якою або пітвом, але адным толькі паветрам жывіцца. Дзірку невялікую мае, як пярцовае зярнятка, праз якую паветра ўдыхае. Атруты ніякай у сабе не мае, ходзіць надта ляніва і павольна, так што за цэлы дзень ледзьве на адзін локаць адпаўзе, калі на руку яго пакладзеш (бо не такі ён брыдкі), ледзь варушыцца, пакуль зноў на зямлю не пасадзіш. З дрэва ніколі не злазіць, плямы на ім рэдкія чорныя, фарбу і колер змяняе і такі робіцца, як тое, да чаго прытуляецца, апроч чырвонага і жоўтага, чаго мы часта сведкамі былі. Плямы ж ягоныя, што чорныя на ім, не мяняюцца, толькі сама скура. Вочы пукатыя, круглыя і прыязныя мае, адным угору, другім на дол глядзіць, а ў адным часе гэтак перад сабою, як і за сабою бачыць можа. 
Як змяняецца.
Калі яго на які колер пасадзіш, а над ім іншы падвесіш, на абодва адразу будзе глядзець, пасля да якога мацней прыгледзіцца, тым брацца пачынае, пакуль увесь такі не зробіцца, апроч плямаў. Садзіў я яго на белым, зялёным, сінім, чорным сукне, усімі тымі колерамі браўся; а калі пасадзіў на чырвоным, застаўся ў сваей нязменнай скуры. Жоўтага я пры сабе не меў, але кажуць, што і на ім не мяняецца. Ніколі не спаражняецца, бо нічога не есць, з аднаго паветра толькі жывы, таму замкнуты і цэлы. 


(Пэрэгрынацыя, або Паломніцтва Ясна Асьветленага Князя Ягамосьці Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Сьвятую Зямлю)

дарогі, Нясвіж, ня!, Вялікае Княства

Previous post Next post
Up