Глядзі, малюнак які
я пальцам малюю на шкле.
Колам абазначыў сусвет.
Я - кропка, што з краю,
кропка за колам.
Я адрынуў сусвет,
ці сусвет адрынуў
мяне?
Узаемна!
Кропка - таксама сусвет.
Сусвет не церпіць
канкурэнцыі.
Але ён не разумее,
што кропкі - гэта кроў у яго жылах.
Без кропак - ён мёртвы.
Кропкі гэта фарбы.
Сусвет выштурхоўвае
кропкі
і губляе колер…
Я
(
Read more... )