МАЛЮНАК

Nov 04, 2010 02:14



Глядзі, малюнак які

я пальцам малюю на шкле.

Колам абазначыў сусвет.

Я - кропка, што з краю,

кропка за колам.

Я адрынуў сусвет,

ці сусвет адрынуў мяне?

Узаемна!

Кропка - таксама сусвет.

Сусвет не церпіць канкурэнцыі.

Але ён не разумее,

што кропкі - гэта кроў у яго жылах.

Без кропак - ён мёртвы.

Кропкі гэта фарбы.

Сусвет выштурхоўвае кропкі

і губляе колер…

Я вярнуся.

Я абавязкова вярнуся!

І расфарбую сусвет!

21.08.2010
Жодзіна

вершы, я

Previous post Next post
Up