Гомель для мяне горад не чужы, але ж і ужо не такі і свой. Там жылі маі дзядуля і бабуля, там скончыў школу бацька які там пачаў займацца спортам усяго свайго жыцьця,грэка-рымскай барацьбой. Ну не было тады ў горадзе секцыі баскетбола:))) У дні летніх канікул бываў там даволі часта, але ўсёж куды меньш чым ва Ўкраіне дзе жылі бацькі маці. Што зробіш, Чарнбыльскія ветры дзьмулі пераважна ў Беларусь і Гомель не абмінулі.
Цяпер горад зьмяніўся. папрыгажэў прынамсі ў цэнтры. Людзі праўда засталіся тыя самыя. Ветлівыя і гасьцінныя. Калі гавораць пра гэты горад заўсёды ўспамінаю гісторыю якую распавеў былы начальнік менскага "Дынама" Леанід Гарай. Пасьля трыюмфу 1982 года футбалісты і адміністратары каманды вельмі часта ездзілі па розных установах, апавядалі пра свой посьпех, як сталі чампіёнамі СССР адказвалі на пытаньні. Было такое што наведвалі і калоніі. І вось пад час адной з такіх сустрэчаў адзін са зьняволеных запытаў у Міхаіла Вергеенка, які як вядома першыя крокі ў футболе рабіў у гомельскіх дружынах, маўляў Міхаіл Нікіфаравіч, а праўда што вы і Леанід Гарай з Гомеля?
Той адказаў пытаньнем на пытаньне, маўляў калі так, дык што? Зэк не зьбянтэжыўся і адказаў зьвяртаючыся ў першую чаргу да сваіх сяброў: - Ну вось бачыце, я ж казаў, што ўсе вялікія людзі як і я нараджаюцца ў Гомелі! :))))
З.Ы. Карцінка на памяць:
20.11.2010. Вуліца Савецкая, былая Румянцаўская. Хто ведае, мо калісьці былы гатэль "Савой" зноўку будзе прымаць наведвальнікаў горада над Сожам?