Click to view
Кіно Махульскага "Ва-Банк" і "Ва-Банк-2" адно з самых запамінальных уражаньнеў дзяцінства.Эстэтыка фільму вабіла мяне куды больш чым усе гэтыя чырвоныя гальштукі,горны і барабаны, а таксама перадавікі вытворчасьці ў "Ізьвесьціях", якія выпісвалі бацькі. Так і карцела памяняць сіні школьны строй вытворчасьці Баранавіцкай фабрыкі на шыкоўную марынарку, нагавіцы ў палоску, кашулю з ядвабу, капялюш, чаравікі на "маннай кашы" зробленыя ў Мілане ці хаця б Варшаве, выклікаць таксоўку і паехаць патанчыць у кампаніі з прыгожай дзяўчынай-выдатніцай якая сядзела за суседняй партай і здавалася ледзь не эталонам прыгажосьці...
Кантраст паміж кіно дзе ездзілі прыгожыя аўто, грала незвычайная для савецкага вуха музыка, прывабнымі паненкамі і тагшачаснай меснкай рэчаіснасьцю з жыгулямі, масквічамі запарожцамі,чэргамі за малаком, "Ранішняй поштай" па целіку і г.д. быў вельмі яскравы. Так хацелася пажыць там хаця б трохі.
Разуменьне што ў перадваеннай Польшчы было далёка не заўседы і самае галоўнае не ўсім кайфова прыйшло крыху пазьней. У турму не хацелася ды і загнуцца дзесьці ў канаве ад куляў канкурэнтаў таксама. Мо таму "прафэсію" бандыта так і не засвоіў. І тым не меньш калі ёсьць магчымасьць паглядзець гэтага фільмы Махульскага агортвае салодкае пачуцьцё якое вядзе сваю гісторыю з дзяцінства.