Алег Караваеў быў бліскучым атлетам з неверагоднай колькасьцю прыёмаў у скарбонке, але меў слабасьць да алькаголю якая зрэшты зьвяла яго ў магілу, заслужыў каб турнір прысьвечаны яго памяці меў узровень класа "А" і знаходзіўся ў міжнародным календары ФІЛА. Зь мінулага году статус быў атрыманы. Гэтым разам Мемарыял першага ў гісторыі беларускай барацьбы алімпійскага чампіёна-"класіка" Алега Караваева будзе мець фармат каманднага і пройдзе ў Палацы спорту 26.11.2010. У госьці чакаюцца зборныя Расіі, Украіны, Грузіі, ЗША, Польшчы, Казахстана, Францыі і Літвы. Я пайду, а вы?
9:00 - 14:00 Папярэднія двубоі.
16:30-20:00 Фінальная частка.