Сядзіба маёнтку Арэхаўна, Ушацкі р-н Віцебскай вобл., XIX - пач. XX ст.

Apr 16, 2010 22:46

A.М. Кулагін аб пляніроўцы і інтэр'ерах Арэхаўнянскай сядзібы ў кнізе: Страчаная спадчына / Т.В.Габрусь, А.М.Кулагін, Ю.У.Чантурыя і інш. Уклад. Габрусь Т.В. - Мн.: Полымя, 1998:

(=> Гл. поўны тэкст А. Кулагінa аб маёнтку Арэхаўна на сайце knihi.com)
       „Старажытны маёнтак Арэхаўна (Ушацкі р-н Віцебскай вобл.) з'яўляўся ўласнасцю Корсакаў. [...] У 1591 г. яны прадалі Арэхаўна Лашмінскім, якія валодалі ім да 1693 г., калі маёнтак выкупіў Крыштаф Шчыт. Адна з пяці дачок Юзафа Шчыта адкупіла ў сясцёр сядзібу ў 1781 г. і стала адзінай уладальніцай Арэхаўна. У далейшым маёнтак атрымаў у спадчыну менскі кашталян Шымон Забела. У першай палове XIX ст. уладанне перайшло да яго малодшага сына Юзафа [...] Апошнім уладальнікам Арэхаўна быў Уладзіслаў Забела (1870-1932). [...]
       У другой палове XVIII ст. на ўскраіне старажытнага крапаснога рова стаяла невялікая сядзіба ў барочным стылі, збудаваная невядомым італьянскім архітэктарам. Яе сцены з моцных бярвенняў лістоўніцы былі ўзведзены на падмурку і скляпеністых падвалах, абапёртых на шасцігранныя слупы. У XIX ст. аднапавярховы простакутны ў плане дом пад ламаным дахам значна пашыраны, атынкаваны і пабелены, у выніку набыў класіцыстычны выгляд: галоўны фасад з двума чатырохкалоннымі дарычнымі порцікамі, на адным з вуглоў парушаўшая агульную сіметрычна-восевую кампазіцыю двух'ярусная вежа. Бакавыя лесвіцы на гладкім заходнім фасадзе вялі ў капліцу і падвалы.
       Планіроўка дома была анфіладнай. Уваходны вестыбюль, аформлены ў «паляўнічым» стылі, уражваў шматлікімі мядзведжымі і воўчымі скурамі, мэбляй, аздобленай рагамі жывёлін. Направа ад прыхожай размяшчаўся шэраг спальных пакояў; налева - малая сталоўка з дубовым панельным аздабленнем. Ідэнтычнае аздабленне мела наступная ў анфіладзе вялікая сталоўка. Пакоі ацяпляліся кафлянымі грубкамі, асвятляліся каванымі люстрамі і бронзавымі сяміражковымі кандэлябрамі. Левая анфілада замыкалася вялізным кабінетам. Побач з ім з тыльнага боку дома знаходзілася капліца, злучаная шырокімі ашклёнымі дзвярамі з вялізным квадратным салонам, мэбліраваным у стылі Людовіка XIV. Над алтаром капліцы вісеў вобраз Маці Боскай Вострабрамскай, выкананы ў Вільні ў XVIII ст. Памяшканне, адведзенае пад бібліятэку, поўнасцю было зашыта панелямі чорнага дуба. Кнігазбор налічваў каля 1200 тамоў. Фамільны архіў, дзе меліся дакументы з XVII ст., і каштоўныя ювелірныя вырабы [...]. У арэхаўнянскай сядзібе захоўвалася каштоўная калекцыя карцін, сярод якіх творы Мурыльё, Фраганара, Дэлакруа, Вато. У зборы фарфору меліся мейсенскія і сеўрскія вырабы, фамільнае серабро, вынецыянская бронза. Цікавасць уяўляла калекцыя табакерак XVIII - першай паловы XIX ст. У канцы калідора знаходзілася лесвіца на вежу, першы ярус якой меў два жылыя пакоі, другі - вялізную квадратную залу, званую «мужчынская гасціная», дзе змяшчалася калекцыя рыцарскіх даспехаў, зброі, воінскіх атрыбутаў. [...] ”

збраёўня, бібліятэка, абедзенная заля / сталоўка, клясыцызм, сельская сядзіба, драўляныя панэлі, габінэт, срэбра сталовае, прыватнае, парцаляна/фарфор, спальня, стыль "Людовіка XIV", амфіляда, салён/гасьцёўня, печ/грубка, вырабы ювелірныя, карціны, калекцыі, жырандоля, Арэхаўна, бронза вэнэцыянская, XXст., капліца, цывільнае, барока, кандэлябры/бра, XIXст., скуры/рогі/паляўнічыя трафеі

Previous post Next post
Up