Інтэр'ер у палацы Сьвяцкіх у Беліцы, 1915 г.

Jul 27, 2017 23:26

Цагляны сядзібны палац Сьвяцкіх у Беліцы, Сеньненскі раён, быў пабудаваны у стылі клясыцызму, як мяркуецца, на пачатку XIX ст. У 1909-1911 гадах да левага крыла палаца была прыбудаваная васьмікутняя вежа. У складзе сядзібнага будынку лічылася агулам 18 памяшканняў. У інтэр'ерах вядомыя калекцыі прадметаў мастацтва, сярод іх некалькі каштоўных карцінаў, у тым ліку карціна пэндзля Валянціна Ваньковіча (Напалеон, які глядзіць на пажар Масквы, захавалася і цяпер знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага Музея ў Варшаве), Леона Вычулкоўскага, Рамана Швайніцкага , Уладзіслава Маеўскага і Артура Бартэльса. У бібліятэцы лічылася 3 тысячы тамоў.
У сядзібе Сьвяцкіх у 1903-1904 гадах працаваў і пачаў сваю творчую дзейнасць (па-польску) Ян Луцэвіч - будучы беларускай клясык Янка Купала. (Зьвесткі зь Вікі).




Здымкі з: „Сьціпла, але з густам. Палацы Беларусі пачатку XX стагодзьдзя ў 16 фотаздымках“.

бібліятэка, клясыцызм, падстаўкі, пакаёвыя расьліны, сельская сядзіба, столік для рукадзельля, стол, прыватнае, бюст, вазон, камін, дыван, канапа, футра, статуэтка, калекцыі, падлога, гравюры/літаграфіі, XXст., кафля, крэсла, цывільнае, паркет, кнігі, столік, палац, шпалеры, Беліца, XIXст., кветкі

Previous post Next post
Up