Койданаўскі кальвінскі збор: дэталі абстаноўкі ў XIX - пач. ХХ ст. (2)

Dec 25, 2015 23:21

У працяг допісу „Койданаўскі кальвінскі збор: дэталі абстаноўкі ў XIX - пач. ХХ ст.“

„План асноўнага аб’ёму меў прастакутную форму. Прэсбітэры заканчваўся кантовай апсідай. Да ягонае паўночнай і паўднёвай сьценаў прылягалі дзьве сакрысьціі. У цэнтры галоўнага фасада стаяла шмат’ярусная вежа. Помнік быў накрыты высокім двусьхільным дахам, на якім узвышалася драўляная вежачка з ветранікам.     Выяўленыя намі архіўныя здымкі 30-х гг. дазваляюць упершыню досыць дэталёва апісаць арганізацыю ўнутранай прасторы помніка. Так, над уваходам у храм меліся драўляныя хоры. Да іх, а таксама ў вежу і на паддашак храма вялі сходы, разьмешчаныя ў заходняй сьцяне. Інтэр’ер помніка падзялялі чатыры васьмікантовыя слупы, якія ў аснове мелі амаль квадратную форму (1,9-1,75 м), на тры нефы. Бакавыя былі вузейшыя за цэнтральны неф, які адпавядаў шырыні апсіды. Нефы і аўтарную частку перакрывалі зорчатыя скляпеньні, уласьцівыя гатычнай архітэктуры. Бакавыя адрэзкі нервюраў і падпружных арак абапіраліся на кранштэйны, зробленыя ў сьценах. Асноўны аб’ём храма злучаўся з прэсбітэрыем аркай спічастай формы. Яна трымала ўсходні франтон, а таксама часткова скляпеньні асноўнай і аўтарнай частак. Збор асьвятляўся праз вокны, якія завяршаліся перамычкай паўцыркульнай формы. Бакавыя сьцены былі ўмацаваныя контрфорсамі.“ Кушнярэвіч А. Кальвінскі збор у Койданаве // Спадчына. - 1994. - № 2. С. 50-52.
     „У другім ярусе вежы былі хоры, якія выходзілі ў галоўны неф храма балконам з размаляванай балюстрадай, арган перавезены ў 1866 г. з Мінскага касцёла бернардзінак“. Вікіпэдыя са спасылкай на Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. - Мн.: БелЭн, 1993.


Здымак з Вікіпэдыі



Здымак у: Кушнярэвіч А. Кальвінскі збор у Койданаве // Спадчына. - 1994. - № 2. С. 50-52.

Нататка Ул. Сыракомлі аб інтэр'еры койданаўскага збору ў палове XIX ст.



Syrokomla, W. "Wędrówki po moich niegdyś okolicach". Wilno 1853, s. 209

збор, Рэнэсанс, Койданаў, XXст., готыка, амбона, вакно, калюмны, кнігі, балюстрада, XVIIст., скляпеньні, нэрвюры, культавае, алтар, XIXст., XVIст.

Previous post Next post
Up