Выгляд катэдры (амбоны) б. езуіцкага касьцёла ў Полацку сяр. XVIII ст. ў пачатку ХХ ст. (калі будынак быў Сьвята-Нікольскай царквой) захаваўся на
каляровым фотаздымку С.М. Прокудина-Горского (каля 1912), гл. у буйнейшым памеры.
„...Новый костёл возводился по проекту итальянского архитектора. В 1733-1735 его строительство началось под руководством выходца из Вармии архитектора Казимира Мателяковского (1671-1740)... По описям известно, что алтари базилики были богато украшены стуком и живописью, позолоченной и посеребренной медью, а своды и стены расписаны фресками, пол покрыт тесаным камнем, в пресбитерии в шахматном порядке чередовались черные и белые мраморные плиты. (Из документов иезуитского архива в Волькенбурге (Голландия) следует, что во второй половине XVIII в. в Полоцке мастером по резьбе работал иезуит Лазуревич, а живописцем был иезуит Морелевский“ (Слюнькова И.И. Монастыри восточной и западной традиций. М., 2002.).
Каля 1833 былы езуіцкі касьцёл перароблены ў Сьвята-Мікалаеўскую царкву (потым саборную), аднак „Słownik Geograficzny...“ (1880-я) яшчэ згадваў, што ў полацкай „найбольш велічнай царкве, пераробленай з па-езуіцкага касьцёлу, дагэтуль засталіся больш за дзясятак прыгожых карцінаў італьянскага пэндзлю, паміж якіх некаторыя жадаюць бачыць творы такіх нп. майстроў, як
Salvator Rosa, што ў кожным разе здаецца прынамсі сумніўным...“
P.S.: Salvator Rosa ці не Salvator Rosa, а італьянскіх майстроў там пабачыць больш ня ўдасца, бо Сьвята-Мікалаеўскі сабор быў выбухнуты ў студзені 1964 г., а „ў выніку ўтварылася каля 50 000 м³ «дабраякаснай цэглы і шчэбеню, якія прадпрыемствамі і насельніцтвам напрацягу года былі выкарыстаны на добраўпарадкаванне горада»“ (цыт. у: Габрусь Т.В. Мураваныя харалы... Мн. 2001).