Сядзіба Убель ігуменскага павету, перш. пал. ХІХ ст.

Sep 19, 2011 18:49

Салён (гасьцёўня) сябдзібы маёнтку Убель (Ubiel) ігуменскага павету, перш. пал. ХІХ ст.
Сядзібны дом у маёнтку Убель (Убельле) быў пабудаваны Чэславам Манюшкам, бацькам кампазытара Станіслава Манюшкі. Зьвестак аб унутнаным пляне і інтэр'ерах няма (Roman Aftanazy, t. I.), вонкавы выгляд сяр. ХІХ ст. вядомы з малюнку Н. Орды. Будынак не захаваўся. „Сямейнае гняздо“ і месца нараджэньня Станіслава Манюшкі (1819 г.). Можна памеркаваць, ці не была першым музычным інструмантам Станіслава Манюшкі от гэтая фісгармонія.


Надпіс зьлева: „С[ьветлай] п[амяці] Альжбэта з Маджарскіх Манюшкава, жонка Чэслава Манюшкі (б. капітана Войск Польскіх), маці кампазытара Станіслава Манюшкі“.



З малюнку Напалеона Орды, каля 1870 г.

музычныя інструмэнты, пакаёвыя расьліны, сельская сядзіба, прыватнае, вазон, салён/гасьцёўня, Убель, люстэрка, карціны, статуэтка, цывільнае, камода, крэсла, фісгармонія, скульптура/статуі, XIXст., гадзіньнік

Previous post Next post
Up